Эстонская армія набудзе 44 баявыя машыны пяхоты CV9035NL у Нідэрландаў, паведамілі міністэрствы абароны абедзвюх краін. Магчымая цана кантракту не абвяшчаецца.

Баявая машына пяхоты CV90

Баявая машына пяхоты CV90

CV90 у розных мадыфікацыях стаяць на ўзбраенні Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швейцарыі.

Сярэдні кошт новай машыны, згодна з кантрактамі, якія заключалі гэтыя краіны — ад 2,9 да 4,5 млн еўра.

Нарвежскі CV90 у Афганістане

Нарвежскі CV90 у Афганістане

Машыны вытворчасці шведскага філіялу карпарацыі BAE Systems (арыгінальная назва — Stridsfordon 90) распрацаваныя ў 1980-1990-х гадах, узброеныя аўтаматычнымі гарматамі калібру 40, 35 ці 30 мм і кулямётам калібру 7,62 мм. Таксама на тэхніцы стаіць 76-мм гранатамётны комплекс. Кожная машына можа несці 6-8 пехацінцаў-дэсантнікаў.

БМП CV90 маюць добрую браню, якая абараняе ад бранябойных куляў калібру 14,5 мм і можа быць дадаткова ўзмоцненая камбінаванай модульнай бранёй і супрацькумулятыўнымі экранамі.

Максімальная хуткасць машын — 70 км/г, прычым яны значна меньш выдаюць сябе гукам працуючага рухавіка і механізмаў, чым тэхніка савецкай вытворчасці.

Эстонскае міністэрства абароны паведаміла, что набыццё новай тэхнікі мае за мэту ўзмацніць механізаваныя войскі краіны і павялічвае яе здольнасць да самастойнай абароны.

Таксама новая тэхніка дазволіць праводзіць вучэнні з аналагічнымі аддзеламі саюзнікаў Эстоніі. Так, напрыклад, у гэтым месяцы для сумесных трэніровак у Эстонію прыбываюць танкі і іншая бранятэхніка 8 кавалерыйскага палку арміі ЗША.

Па меркаванні экспертаў інфармацыйнага і аналітычнага агенцтва IHS Jane's, якое спецыялізуецца на абароннай палітыцы, эстонскія вайскоўцы абмяркоўваюць магчымасць набыць і асноўныя баявыя танкі.

Гэта не першая дамова па набыцці эстонцамі новай тэхнікі з запасаў галандскай арміі. У 2010 годзе Талін атрымаў 80 бранетранспарцёраў 80 Patria Pasi XA-188.

Першыя CV90 могуць быць пастаўленыя ў Эстонію ў лютым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?