Даўжнікі «Белтэлекама» з 1 лістапада будуць вымушаны плаціць працэнты ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
«Пачынаючы з 1 лістапада ў выпадку несвоечасовай аплаты выстаўленых рахункаў за аказаныя паслугі электрасувязі будуць налічвацца працэнты за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь», — сказалі ў «Белтэлекаме» (цяпер стаўка рэфінансавання складае 20 працэнтаў гадавых).
Каб пазбегнуць дадатковых расходаў, у кампаніі рэкамендуюць аплачваць выстаўленыя рахункі за аказаныя паслугі ў мінулым месяцы не пазней за 25 чысло бягучага месяца.





