)

«Радыё Рокс — Украіна», генеральным прадзюсарам якога з'яўляецца былы беларускі шоўмен Віталь Драздоў, а ранішні эфір вядзе Сяргей Кузін, запусціла новы анлайн-праект «Украінскі рок», цяпер на гэтым канале можна анлайн слухаць украінскіх выканаўцаў.

Так, цягам 15 хвілін, з 21:45—22:00, на канале прагучалі Sample Rate, Друга Ріка, Conquest, Скрябін, Green Miles, пазней — Gogol Bordello і «Браты Гадзюкіны» з яшчэ Сяргеем Кузьмінскім.

Анлайн можна таксама слухаць наступныя каналы: «Камтугеза», які вядуць Сяргей Кузін і Соня Сотнік, «Рок-канцэрт», які транслюе выступы вядомых сусветных выканаўцаў, каналы прысвечаныя цяжкому металу, рок-баладам, «Бітлз», а таксама ўласна эфір «Радыё Рокс», частым госцем на якім ёсць «Ляпіс Трубяцкі», а таксама «Океан Ельзи», «Вопли Видаплясава», «Браты Гадзюкіны», Gogol Bordello ды інш.

Украінскі «Радыё Рокс» і яго беларускі малодшы брат — гэта, мякка кажучы, неба і зямля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна