Назіральная місія Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якая базіруецца на расійскіх пагранічных пунктах пропуску «Гукава» і «Данецк» у Растоўскай вобласці, зафіксавала факт перавозкі грузавікамі вугалю з Луганскай вобласці на тэрыторыю РФ.

Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы назіральнай місіі АБСЕ ў сераду.

«Грузавыя канвоі перавозяць вугаль з Луганскай вобласці ў Расійскую Федэрацыю з тых часоў, як чыгуначныя памежныя шляхі знаходзяцца ў непрацоўным стане», — сказана ў паведамленні.

Таксама сцвярджаецца, што місія зафіксавала павелічэнне колькасці асоб, апранутых у вайсковую вопратку, якія перасякалі мяжу ў абодвух напрамках як ва Украіну з Расіі, так і наадварот.

У прыватнасці, колькасць людзей у ваеннай форме, якія перасякалі мяжу, павялічылася з 372 чалавек да 555 у дзень. Сярод іх вялікая колькасць асоб, якія называюць сябе расійскімі казакамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?