«Скрасці яму нічога не ўдалося дзякуючы майму моцнаму голасу і добрым людзям, якія прыйшлі на дапамогу», – паведаміла Руся:

- Увечары вярталася дадому з крамы. І вось напаў на мяне мужчына, хацеў забраць торбу, грошы – абрабаваць. Людзі на вуліцы звярнулі на гэта ўвагу і дапамаглі. Нягледзячы на паездкі ў шпіталь і пастарунак, усё скончылася добра. Сёння паеду дадому, бо дзясятага ў нас у Менску канцэрт з «Shuma». У Беластоку такія добразычлівыя людзі, ніхто не прайшоў міма. Нейкі беластоцкі мужчына пабег за гэтым бандытам, схапіў яго ў парку і дапамог паліцыі забраць яго ў пастарунак, так што цяпер маю нейкага таемнага беластоцкага «самурая», які мяне абараніў.

Ужо сёння спявачка з’язджае з Беластока, аднак яна адзначыла, што, акрамя непрыемнага начнога інцыдэнту з рабаўніком, у яе застануцца толькі добрыя ўражанні ад горада.

Як паведаміў прадстаўнік прэс-службы падляшскай паліцыі Анджэй Бараноўскі, рабаўнік затрыманы.

Руся была ў складзе гурта «Індыга» прызнанага пераможцам фестывалю «Басовішча» (2003), а на цырымоніі «Рок-Каранацыя-2005″ атрымала статус «рок-князёўны».

У 2011 заснавала ўласны сольны праект «Shuma», у якім народныя спевы спалучаюцца з электроннай музыкай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?