sk.gov.by

sk.gov.by

Следча-аператыўная група працуе на месцы ДТЗ у Смалявіцкім раёне, у выніку якога загінула чатыры чалавекі, паведамляе сайт Следчага камітэта.

Сёння каля 11.30 на 37 кіламетры аўтадарогі Лагойск — Смалявічы — Мар'іна Горка (Р59), паблізу вёскі Заказінец, аўтамабіль Fiat, рухаючыся ў сваёй паласе, сутыкнуўся грузавым аўтамабілем «MAN», што стаяў на ўзбочыне.

У выніку ДТЗ 65-гадовы кіроўца Fiat, жыхар Смалявічаў, і тры пасажыры памерлі на месцы.

На месца трагедыі выехалі супрацоўнікі МНС, ДАІ МУС, СК.

На дадзены момант следчымі сумесна з экспертамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, у тым ліку агляд месца здарэння. Прызначаныя судова-медыцынская, аўтатэхнічнай і іншыя экспертызы.

Смалявіцкім РАСКа заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна