Былы прэзідэнт СССР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Міхаіл Гарбачоў трапіў у бальніцу з-за абвастрэння хваробы.

Пра гэта ў чацвер, 9 кастрычніка, ён паведаміў «Рускай службе навінаў».

«У мяне апошнія сем дзён стан быў больш-менш, але сёння я ў бальніцы. Адбылося абвастрэнне. Я ляжу пад маніторынгам, увесь у дратах», — распавёў Гарбачоў. Ён са шкадаваннем адзначыў, што хвароба перашкодзіла яму сачыць за нобелеўскім тыднем.

У 2011 годзе былы генеральны сакратар ЦК КПСС перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку ў адной з клінік Мюнхена. У красавіку 2013 г. ён не змог паехаць у Лондан на пахаванне Маргарэт Тэтчэр з-за пагаршэння стану здароўя і ўзнікла неабходнасць тэрмінова прайсці курс лячэння.

Улетку таго ж года Гарбачова шпіталізавалі ў Цэнтральную клінічную бальніцу ў сувязі з тым, што ён некалькі гадоў пакутуе ад цяжкай формы дыябету і перанёс некалькі аперацый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?