Пасля матча адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы, які праходзіў 9 кастрычніка на Барысаў-Арэне, затрыманы 41 заўзятар. З іх 14 — грамадзяне Украіны, якія прыбылі падтрымаць сваю зборную.

Пра гэта паведамілі парталу TUT.BY у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама.

«Грамадзяне былі дастаўлены ў Барысаўскі РАУС. У дачыненні да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) і арт. 17.3 (з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення). У гэты момант плануецца разгляд спраў у судзе Барысаўскага раёна».

Раней у СМІ праходзіла інфармацыя, што пасля матчу былі затрыманыя каля 100 чалавек.

Як паведамілі ў Пасольстве Украіны, консул выехаў у Барысаў для высвятлення дакладнай колькасці затрыманых. Аднак у пасольстве адзначылі, што лічба ў 100 чалавек — перабольшаная.

У ходзе ўчорашняга матчу заўзятары тройчы выконвалі папулярную песню супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Іх падтрымлівалі і беларускія фанаты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?