Нобелеўская прэмія міру прысуджана 17-гадовай Малале Юсуфзай з Пакістана і абаронцу правоў дзяцей з Індыі Кайлашу Сат'яртхі.

Малала вядомая ў свеце як змагар за права жанчын на адукацыю. Малала пачала весці блог для службы «Бі-Бі-Сі» на мове урду пра жыццё пры талібах, якія з 2007 года ўвялі сваю ўладу ў яе роднай даліне Сват.

У кастрычніку 2012 года талібы паспрабавалі забіць дзяўчынку. Таліб двойчы стрэліў у дзяўчынку, трапіў у галаву і шыю. Адна з куль прайшла навылёт, і дзве дзяўчынкі, якія сядзелі ззаду Малалы, таксама атрымалі па агнястрэльным раненні. Дзяўчынку выратавалі дактары ў Бірмінгеме. Цяпер Малала Юсуфзай з сям'ёй жыве ў Брытаніі.

Кайлаш Сат'яртхі (нар.у 1954 г.) — індыйскі змагар за правы дзяцей.

Адзначана вялікая асабістая мужнасць Кайлаша Сатъяртхі, які працягваючы традыцыі Гандзі, узначаліў розныя формы пратэстаў і дэманстрацый, каб пакласці канец эксплуатацыі дзяцей з мэтай атрымання фінансавай выгады. Ён таксама ўнёс уклад у распрацоўку і прыняцце важных міжнародных канвенцый па правах дзіцяці, гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобелеўскага камітэта.

Сатъяртхі браў актыўны ўдзел у індыйскім руху супраць эксплуатацыі дзяцей з 1990 года. Яго арганізацыя вызваліла больш за 80.000 дзяцей ад розных формаў рабства і дапамагла ў паспяховай рэінтэграцыі, рэабілітацыі і адукацыі.

У панядзелак будзе названы апошні лаўрэат прэміі-2014, у галіне эканомікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?