«Даручыў МЗС тэрмінова забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення і вяртання дадому ўсіх затрыманых у Беларусі ўкраінцаў», — паведамляецца ў Twitter кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Як паведаміла ў сваім Facebook праваабаронца Таццяна Рэвяка, што пасля заявы Парашэнкі затрыманых (яшчэ не асуджаных украінцаў, кажуць пра трох) выпускаюць без суда.
Паводле звестак беларускай міліцыі, пасля гульні адборачнага турніру Еўра-2016, якая прайшла 9 кастрычніка на Барысаў-Арэне, быў затрыманы 41 заўзятар. З іх 14 — грамадзяне Украіны.





