Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Сяргея Купрыка першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі, вызваліўшы яго ад пасады начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генштаба, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Яшчэ адным указам палкоўнік Аляксандр Шкірэнка прызначаны начальнікам галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснікам начальніка Генштаба Узброеных сіл.





