ЗША прададуць польскім узброеным сілам 40 крылатых ракет «паветра-зямля» AGM-158 JASSM, паведаміў міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк.
Згодна з інфармацыяй агентцва АР, канчатковы кантракт, кошт якога можа даходзіць да $500 млн, будзе падпісаны да канца лістапада. У кантракт разам з уласна ракетамі ўваходзяць лагістычная падтрымка і паслугі па падрыхтоўцы асабовага складу да выкарыстання зброі.
Амерыканскія вайскоўцы падчапляюць ракету AGM-158 да бамбардзіроўшчыка В-1.
Высокадакладныя і малазаўважныя ракеты AGM-158 JASSM маюць дальнасьць да 400 км, агульная вага кожнай — больш за тону, вага боегалоўкі — 450 кг.
Знішчальнік F/A-18 Hornet аўстралійскіх паветраных сіл выстрэльвае ракету AGM-158.
Выкарыстоўваць такую зброю могуць, напрыклад, знішчальнікі F-16, якіх у польскай авіяцыі 48.
Вытворца ракет — амерыканскі аэракасмічны гігант карпарацыя Lockheed Martin.





