Адной з тэмаў сённяшняй праграмы «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь-1» сталі паводзіны беларускіх заўзятараў падчас футбольнага матча Беларусь-Украіна.

«Здарыўся кашмар. Не ў пройгрышы 0:2, а ў балельшчыках», — заявіў вядучы, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

«Гэтыя расцяжкі і гэтыя крыкі былі не на ўсім стадыёне, — удакладніў рэдактар «Сельскай газеты» Сяргей Міховіч. — Гэта былі крыкі з вуснаў асобных бязвусых юнцоў з фан-зоны, якія ні гісторыі, ні ісціны не ведаюць. І яны зусім нічога не ведаюць, іх нехта падбухторвае».

«Трэба сур'ёзней да гэтага ставіцца. — пераконваў Генадзь Давыдзька. — У свой час калі «Хайль Гітлер» — адказвалі «Зіг хайль». У прынцыпе «Слава героям!» — гэта прыкладна такая фраза, такой самай якасці. Супраць чаго пратэставалі беларускія балельшчыкі, калі падтрымлівалі відавочна нацысцкі выкрык з боку ўкраінскіх фанацікаў? Салідарнасць з чым яны выказвалі? З тым, што там ідзе грамадзянская вайна?»

«Калі мы хочам, каб нашае маладое пакаленне, мела свае лозунгі, мы павінны першыя выкрыкваць іх, — параіў галоўны рэдактар «Аргументаў і фактаў» Ігар Сакалоў. — Калі б там былі людзі, якія выкрыквалі іншыя — не ведаю, пра піва, пра гастраном, нават такія несур'ёзныя рэчы, — тады гэтыя лозунгі гучалі б першымі».

«І я кажу: «Слава Украіне». Але мы ведаем — вельмі многа эпізодаў, — калі чалавек на гэты выкрык дзесьці ва Украіне не адказваў «Героям слава», яго і забіць могуць», — падсумаваў Генадзь Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?