Усе затрыманыя ў Беларусі 9 кастрычніка ўкраінскія футбольныя фанаты вызваленыя і ўжо вярнуліся ва Украіну, паведаміў спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс. 

«У мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы МЗС Украіны прыняло вычарпальныя меры, у выніку якіх вызваленыя ўсе балельшчыкі, у тым ліку тыя восем фанатаў, якія былі арыштаваныя на розныя тэрміны», — цытуе Перабійніса агенцтва Интерфакс-Украина

Група беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў была затрыманая ў Барысаве пасля матча нацыянальных футбольных зборных Беларусі і Украіны 9 кастрычніка. На наступны дзень над імі прайшлі суды. Прысуды былі вынесены 24 фанатам — 12 беларусам і 12 украінцам. Восем украінцаў былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі ад 5 да 10 сутак, яшчэ чацвёра атрымалі штрафы ад 1 да 1,5 млн. рублёў. Беларусы аштрафаваныя на 600 тыс. рублёў кожны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?