Папа Рымскі Францыск блаславіў з'яўленне ў Мінску Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла II. Пра гэта гаворыцца ў інтэрв'ю мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на афіцыйным сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Мітрапаліт Кандрусевіч у інтэрв'ю распавядае аб сваёй размове з пантыфікам, якая адбылася ў Ватыкане ў кулуарах III надзвычайнай сесіі Сіноду біскупаў. Ён паведаміў Папе Францішку аб рашэнні заснаваць у Мінску тэалагічную акадэмію, якая прызначана як для падрыхтоўкі святароў, так і для свецкіх людзей. «Папа вельмі зацікавіўся гэтым праектам і сказаў, што бласлаўляе гэту справу», — адзначаецца ў інтэрв'ю.

Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што ў цэлым ўдзел у сесіі Сіноду дае магчымасць кантактаваць з кіраўнікамі розных ватыканскіх ведамстваў.

Як паведамлялася, на пазачарговым пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі быў прыняты тэкст статута вышэйшай духоўнай навуковай установы «Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II». Галоўнай мэтай акадэміі з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў, для рэлігійнай дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Гаворка ідзе пра навучанне ў сферы тэалогіі, а таксама кананічнага права, гісторыі, філасофіі, рэлігіязнаўства, СМІ, замежных моў і іншых дысцыплін у адпаведнасці з нормамі РКЦ.

Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Беларусі прынята рашэнне звярнуцца да адпаведных дзяржаўных органаў для дзяржрэгістрацыі новай вышэйшай духоўнай навучальнай установы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?