Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». Пра гэта ў парлямэнце заявіў яе старшыня, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

Нагадаем, што дакумэнты на рэгістрацыю «Белая Русь» падала тыдзень таму. У адпаведнасьці з заканадаўствам на разгляд пытаньня аб рэгістрацыі Мінюсту адводзіўся тыдзень.

Устаноўчы сход РГА «Белая Русь» прайшоў у Менску 17 лістапада.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0