Пытанне пра веравызнанне беларусаў могуць уключыць у перапіс насельніцтва Беларусі, які пройдзе ў 2019 годзе.
Пра гэта распавёў начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Руслан Урублеўскі.
Разам з тым, адзначыў ён, пытанні будучага перапісу яшчэ абмяркоўваюцца.
Перапіс насельніцтва ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН варта праводзіць раз у дзесяць гадоў. У Беларусі гэты інтэрвал вытрымліваецца вельмі строга, заявіў Руслан Урублеўскі.





