Такое рашэнне прыняў Суд Еўрасаюза.
Раней вандроўнікі ездзілі ў еўрапейскія краіны з двума пашпартамі на руках, рызыкуючы не даехаць да мэты. Памежныя органы некаторых краін ЕС, у тым ліку Літвы, на падставе свайго нацыянальнага заканадаўства часам адмаўлялі ва ўездзе.
Суд Еўрапейскага саюза вынес вердыкт па справе AirBaltic супраць Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі толькі ў верасні 2014 года. Ён пастанавіў, што краіны Шэнгенскага пагаднення не маюць права забараняць ўезд на сваю тэрыторыю ў падобных выпадках.
Два пашпарты, стары, цалкам заштампаваны з візай і новы, чысты і без візы, маюць многія беларусы. Асабліва гэта актуальна для жыхароў памежжа, якія часта ездзяць у Польшчу і Літву.





