Сінод Каталіцкай царквы, які працягваецца другі тыдзень у Ватыкане, апублікаваў тэкст дакумента, у якім адзначыў заслугі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў розных сферах жыцця і заклікаў каталіцкую суполку абмеркаваць гэтую тэму.
Згодна з гэтым дакументам, каталіцкая царква па-ранейшаму асуджае гомасэксуалізм і не прызнае гей-шлюбаў, але дакумент дэманструе рэвалюцыйны зрух у танальнасці абмеркавання гэтых пытанняў.
«Гомасэксуалісты маюць дары і якасці, якія яны могуць прапанаваць хрысціянскай супольнасці: ці гатовыя мы прыняць гэтых людзей і гарантаваць ім месца ў нашай супольнасці? Часта мы хацелі б бачыць Царкву такой, каб яна стала для іх гасцінным домам», — гаворыцца ў тэксце.
Дакумент, названы на латыні relatio post disceptationem, павінен стаць падставай для дыскусіі на другім тыдні сінода і ў каталіцкіх суполках па ўсім свеце.
Папа Францішак — першы пантыфік, якія палічыў за лепшае слова «гей» традыцыйнаму «гомасексуаліст».





