16 кастрычніка ў кнігарні «логвінаЎ» блогер Яўген Ліпковіч прадставіў кнігу пра Мінск 1960-х «Лето из переулка».

Гэта такі зборнік апавяданняў, аб’яднаных аднымі героямі. Галоўны герой кнігі — маленькі-маленькі менскі завулак, які населены звычайнымі людзьмі. Дзеянне адбываецца на пачатку 60-х гадоў. Кожны раздзел — гэта асобнае апавяданне, і яны там перабітыя дакументамі — ліставаннем чальцоў Палітбюро, вытрымкі з афіцыйных лістоў савецкіх чыноўнікаў і г.д. Кніга напісаная адразу на трох або нават чатырох мовах, якія можна было пачуць у Менску 60-х гадоў: беларуская і расейская, трасянка, а таксама, як кажа аўтар, — «габрэйскі дыялект».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?