Зьміцер Хведарук

Зьміцер Хведарук паступова папраўляецца. Хлопец пачаў нармальна размаўляць і нават уставаў з ложку.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў вядомы палітык Павел Севярынец, які сёння ранкам наведаў пацярпелага ў 9‑й мінскай лякарні.

«Яшчэ ноччу Зміцер мог гаварыць толькі шэптам. Сёння ён ужо нармальна размаўляе, нават уставаў адзін раз.

Раніцай да яго спрабавалі прарвацца рэпарцёры БТ, але маладафронтаўцы, якія дзяжураць каля Хведарука, іх не пусцілі. Пасля БТэшнікі, верагодна, пайшлі здымаць лекараў».

Севярынец паведаміў, што Хведаруку выдалі на рукі яго дыягназ, і цяпер яго маці рыхтуе заяву ў пракуратуру з просьбай разабрацца ў дзеяннях міліцыянтаў.

Нагадаем, учора сілавікі жорстка разагналі апазіцыйную акцыю, прымеркаваную да прыезду Пуціна. Зміцер Хведарук атрымаў чэрапна‑мазгавую траўму і мноства ўдараў, пасля чаго страціў прытомнасць. У лякарню яго даставіла «хуткая». Міліцыянты таксама збілі і Анатоля Лябедзьку, старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0