Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Каля 23.30 ля аднаго з дамоў на вуліцы Някрасава ў Шчучыне мясцовы жыхар падпільнаваў выпадковую дзяўчыну, адабраў у яе жаночую сумачку і спрабаваў уцячы.

Ахвярай аказалася маладая настаўніца адной з мясцовых школ, якая праявіла незвычайную адвагу. Дзяўчына дагнала крыўдзіцеля, аказала яму супраціў, а грамадзяне, якія падаспелі на дапамогу, канчаткова ўціхамірылі нападніка і неўзабаве перадалі яго супрацоўнікам міліцыі, якія прыехалі па выкліку.

У сумцы знаходзіліся мабільны тэлефон, невялікая сума грошай і дамскія рэчы.

Як аказалася, 31-гадовы падазраваны раней быў чатыры разы судзімы за крадзяжы і нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. У мінулым годзе за ўчыненне забойства асудзілі яго брата. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?