Камісія Літоўскага радыё і тэлебачаньня ў сераду вынесла папярэджаньне кампаніі «Tarptautinis Baltijos bangų radijas» пра парушэньне ўмоваў ліцэнзіі.

Радыёкампанія замест Эўрапейскага радыё для Беларусі на частаце 71,81 МГц трансьлявалі «Русское международное радио. Голос России». Пра гэта паведамляе delfi

«Tarptautinis Baltijos bangų radijas» пасьля атрыманьня ліцэнзіі зь сярэдзіны ліпеня ніколі не трансьлявала Эўрарадыё, а давала ў этэр праграмы «Голоса России».

На Эўрарадыё пакуль інфармацыяй пра папярэджаньне Камісіі ЛРТ і рэтрансьляцыю "Русского международного радио. Голос России" не валодаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?