Міністэрства фінансаў РФ прапанавала пазбавіць першакурснікаў універсітэтаў стыпендый, паведамляе РБК. Гэтыя сродкі хочуць перакіраваць на развіццё адукацыі Крыма і фінансаванне міжнароднага моладзевага форуму «Таўрыда», створанага паводле загада Пуціна.

Паводле прапанаваных зменаў у праграме «Развіццё адукацыі на 2013–2020 гг.» без стыпендыі ў першым семестры могуць застацца першакурнікі праграм бакалаўрыяту і спецыялітэту. Тры гады такой эканоміі дазволяць атрымаць каля 209 мільёнаў даляраў (8,5 млрд расійскіх рублёў).

Таксама было прапанавана скараціць дзяржпраграму «5/100», накіраваную на тое, каб да 2020 года 5 расійскіх ВНУ увайшлі ў топ-100 лепшых ВНУ планеты. Скараціць выдаткі плануецца на суму ад 430 млн да 1 млрд даляраў (17,5–44,7 млрд расійскіх рублёў). Мяркуецца, што гэтыя грошы таксама можна накіраваць у Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?