netwerk24.com

netwerk24.com

Абарона на працэсе Оскара Пісторыуса папрасіла прызначыць для яго пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ.

У судзе Прэторыі (ПАР) праходзяць заключныя спрэчкі перад вынясеннем прысуду атлету, прызнанаму вінаватым у ненаўмысным забойстве сваёй сяброўкі Рывы Стынкамп.

Як чакаецца, суддзя Тыказіле Масіпа абвесціць вердыкт у аўторак, праз больш за паўгода з пачатку працэсу.

Пісторыусу пагражае да 15 гадоў турмы, аднак суддзя можа прызначыць і ўмоўны тэрмін ці штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?