Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра гатоўнасць Масквы спрыяць працэсу адводу войск і ўзбраенняў украінскай арміі і баевікоў на Данбасе.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Мілане.

«Мы пастараемся паспрыяць, папасярэднічаць, парашаць, знайсці прымальныя развязкі», — заявіў Пуцін.

Ён растлумачыў, што баевікі пражываюць у некаторых населеных пунктах, якія павінны пакінуць. «Яны кажуць, што мы не можам адтуль сысці, там жывуць нашы сваякі, жонкі, дзеці», — сказаў Пуцін.

«Не ўлічваць гэта немагчыма. Украінскі бок ведае гэтыя праблемы», — адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Паводле яго слоў, «ёсць і іншыя населеныя пункты, дзе да гэтага часу знаходзяцца прадстаўнікі Узброеных сіл Украіны, і ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі яны павінны былі б сысці адтуль, але пакуль не сыходзяць».

Пуцін таксама заявіў, што Расія прыме ўдзел у аперацыі па маніторынгу беспілотнікамі лініі размежавання ва Украіне.

«Ёсць пытанні з кантролем за лініяй размежавання. Тут мы прасунуліся, на мой погляд, вельмі нядрэнна, таму што дамовіліся пра тое, што будзем выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты, сучасную тэхніку, якая дазваляе вызначыць месца нанясення удараў, калі такое адбываецца», — сказаў ён.

Па словах Пуціна, у гэтай працы выказалі жаданне прыняць удзел Італія, Францыя, Германія і Расія.

«Спецыялісты павінны будуць сабрацца ў бліжэйшы час у Вене на пляцоўцы АБСЕ і вырашыць тэхнічныя пытанні», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0