Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не стаў адкідаць версію пра тое, што падзенне коштаў на нафту — гэта вынік пагаднення паміж ЗША і Саудаўскай Аравіяй.
Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Мілане.
«Што тычыцца тэорыі змовы — змовы заўсёды магчымыя. Але яны балюча б'юць у дадзеным выпадку па змоўшчыках, калі такія маюцца», — сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне, як ён ставіцца да меркавання аб тым, што падзенне коштаў на нафту — гэта вынік змовы паміж ЗША і Саудаўскай Аравіяй.
Пуцін нагадаў, што «ў асноўных нафтаздабываючых краінах сам бюджэт вярстаецца, зыходзячы з цэн на нафту — $85-90 за барэль».
Акрамя таго, ён адзначыў, што рэнтабельнасць здабычы сланцавай нафты вельмі вялікая.
«І гульня на паніжэнне коштаў на сусветных рынках нанясе вельмі сур'ёзны ўдар па гэтым відзе дзейнасці ў тых жа Злучаных Штатах, не думаю, што нафтавая галіна Штатаў у гэтым зацікаўлена», — заўважыў прэзідэнт РФ.
«Паглядзім, як будуць развівацца падзеі, думаю, што карэкціроўка наступіць у бок паляпшэння сітуацыі», — сказаў ён.