Прыблізна ў 11.00 17 кастрычніка ў лясным масіве на ўскраіне Жлобіна быў знойдзены згарэлы аўтамабіль, у салоне якога знаходзіліся фрагменты трох абгарэлых чалавечых цел. 

Праведзены агляд месца здарэння, апытаныя сведкі. Паводле вынікаў першапачатковых следчых дзеянняў распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства), паведамляе Следчы камітэт. 

Для ўстанаўлення прычын смерці грамадзян прызначаная судова-медыцынская экспертыза. 

Па крымінальнай справе праводзіцца комплекс неабходных следчых дзеянняў, скіраваных на ўстанаўленне ўсіх акалічнасцяў трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?