Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця набудзе блакіруючы пакет акцый беларускага ЗАТ "РРБ-Банк". Аб гэтым паведаміў сёння журналістам тэрытарыяльны дырэктар ЕБРР па Беларусі, Малдове і краінах Каўказа Майкл Дэйві.

"Рашэнне аб куплі блакіруючага пакета акцый ЗАТ "РРБ-Банк" было прынята на бягучым тыдні", - сказаў ён.

Старшыня праўлення ЗАТ "РРБ-Банк" Юрый Мартынаў падкрэсліў, што беларускі банк мае намер прадаць сваю долю "па добрай рыначнай цане", не ўдакладніўшы, якая канкрэтна доля акцый ЗАТ "РРБ-Банк" будзе прададзена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?