Супернік барысаўскага БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў данецкі «Шахцёр» разграміў у матчы 9-га тура чэмпіянату Украіны «Валынь» з лікам 6:2 (Дэнцінья, 3, Луіс Адрыана, 36, 90, Срна, 47, Алекс Тэйшэйру, 85, Дуглас Коста, 88 — Бікфалфі, 22, Алесандра, 55).

Гульня прайшла ў Львове, дзе цяпер гуляе «Шахцёр», і да 85-й хвіліны лік быў 3:2 на карысць данецкай каманды.

«Шахцёр» займае 2-і радок у чэмпіянаце Украіны (у каманды 21 бал). Лідзіруе «Днепр» з 22 баламі, і ў днепрапятроўскай каманды на гульню меней.

21 кастрычніка (аўторак) у матчы 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ і «Шахцёр» згуляюць у Барысаве (пачатак у 21:45). 5 лістапада — гульня на «Львоў-Арэне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0