ДАІ Фрунзенскага раёна Мінска 21 кастрычніка правядзе акцыю «Зімовую шыну — на машыну!», паведамляе БелТА.

У Фрунзенскім раёне Мінска інспектары ДАІ будуць спыняць ужо «пераабутыя» ў зімовую гуму аўтамабілі і ўручаць кіроўцам падарункавы сертыфікат на бясплатную мыйку «Люкс».

Кіроўцам, якія яшчэ не паспелі замяніць гуму, будуць уручаныя спецыяльныя сертыфікаты з 50%-й зніжкай на замену шын. «Сертыфікат бестэрміновы», — распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна Мінска.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам змяніць шыны, калі тэмпература знізіцца да 7 градусаў, пакуль ёсць магчымасць зрабіць гэта спакойна, без чэргаў на шынамантажах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?