Беларуска Наталля Красоўская, якая ваюе на баку «ДНР», усё яшчэ жывая.
Грамадзянка Беларусі Наталля Красоўская, якая ваявала ў якасці снайперкі на баку тэрарыстаў на ўсходзе Украіны, на мітынгу ў падтрымку так званай «Наваросіі» ў Маскве задалася пытаннем, ці апраўданая смерць баевікоў, якія змагаліся пад сцягам Расейскай Федэрацыі на ўсходзе Украіны.
Словы тэрарысткі падаў у «Твітары» журналіст Андрэй Краснашчокаў.
«Красоўская выступіла на мітынгу. Асноўным у яе прамове стала: ці апраўданая была смерць «апалчэнцаў» на ўсходзе Украіны пад расейскім сцягам?» -- піша журналіст.
У канцы верасня расейскія журналісты паведамілі, што снайперка з Барысава Наталля Красоўская, якая ваявала на баку баявікоў, загінула. Яна нібыта была пахаваная на Савур-Магіле.