Бранскае інтэрнэт-выданьне «ГородБ» запусьціла апытаньне сярод сваіх чытачоў, які варыянт дзяржаўнай прыналежнасьці гораду Бранску яны б абралі. За ўваходжаньне ў Беларусь ужо прагаласавала 73 працэнты.

«Лукашэнка Бранск лічыць беларускім. На прэс-канфэрэнцыі 17 кастрычніка ён намякнуў, што Пуціну прыйдзецца падзяліцца з заходнім суседам часткамі Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцей. Зразумела, што гэта немагчыма, ну а калі раптам здарыцца рэфэрэндум, як прагаласуюць чытачы?» — піша рэдакцыя на сваім сайце, і дае наступныя варыянты:

На рэфэрэндуме вы прагаласуеце за

• Бранск у складзе Расеі

• Бранск у складзе Беларусі

• Бранск у складзе Ўкраіны

• Бранскую Народную Рэспубліку

• Свой варыянт

На момант публікацыі за ўваход у склад Беларусі прагаласавала 73%. Аднак прагаласаваць можа любы карыстальнік інтэрнэта, і пабачыць, колькі з тых, хто галасаваў, насамрэч жыхары Браншчыны — немагчыма. Як сцвярджаюць супрацоўнікі сайта, большасць удзельнікаў галасавання прыйшла з беларускіх рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?