17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захаваньня прыроднага навакольля.

У лістападзе 2007 — студзені 2008 г. Праграма ААН па праблемах навакольля (ЮНЕП) праводзіць 17‑ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захаваньня прыроднага навакольля — «Зьмены клімату: нашыя дзеяньні, скіраваныя на зьмяншэньне нэгатыўных уплываў».

Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеяньні, напрыклад: выкарыстаньне аднаўляльных крыніцаў энэргіі, выкарыстаньне энэргазьберагальных прыладаў, сумеснае выкарыстаньне аўтамабіляў, падтрымка грамадзкага транспарту, пасадка дрэваў і г. д. Правілы і ўмовы конкурсу: фармат малюнкаў — А3 альбо А4; на зваротным баку малюнка — поўнае імя, дата, месяц, год нараджэньня, поўны адрас, адрас электроннай пошты, тэлефон; стыль і тэхніка выкананьня працаў вольныя; працы, якія ўдзельнічалі ў іншых конкурсах, не прымаюцца; працы не павінныя ўтрымліваць ніякіх словаў і апісаньняў; прымаюцца толькі арыгіналы працаў. Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЕП у Жэнэве. Тэрмін атрыманьня працаў — да 15 студзеня 2008.

Падрабязная інфармацыя — на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру