У ходзе правядзення першапачатковых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлены асобы загінулых — мужа і жонкі (мужчына - 1961 і жанчына - 1965 гадоў нараджэння), а таксама іх старэйшага сына, 1984 года нараджэння. Усе — жыхары г. Жлобіна.

Па версіі следства, яны былі забітыя ў сваім домаўладанні, пасля чаго вывезены ў лясны масіў і спалены ў аўтамабілі, паведамляе сайт Следчага камітэта

Дзякуючы зладжаным дзеянням следчых і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку на працягу сутак былі ўстаноўлены падазраваныя ў забойстве. Імі апынуліся блізкія сваякі загінулых.

Падазраваныя, мужчына і жанчына (абодва - 1992 нараджэння), затрыманыя. З імі працуюць следчыя.

Потым БелТА ўдакладнілі, што падазраваныя — малодшы сын і нявестка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0