Петраградскі час. Глаўны начальнік дзвінскай ваеннай акругі загадаў, каб ва ўсіх гражданскіх (не ваенных) установах Віленскай губерніі гадзіны працы лічыліся павэдлуг Петраградскага часу. Дагэтуль на Віленшчыне ўжываўся мясцовы час.

«НН». №42. 1914.

Спаўзанне ў Азію. Рэферэндум 17 кастрычніка быў днём развітання з надзеямі на паступовае набліжэнне Беларусі да стандартаў еўрапейскай дэмакратыі. Так раней праходзілі выбары толькі ў Азербайджане. Здаецца, у вялікіх гарадах і галасоў не лічылі. Не дапамог бы ні байкот, ні ўдзел, вось у чым пятрушка. Толькі выхад людзей на вуліцы мог ураўнаважыць псіхалагічны ціск на сяброў камісій з боку ўлады. Але беларусы рэдка выходзяць на вуліцы. Мы хатняя нацыя… І сітуацыя ў грамадстве не рэвалюцыйная.

«НН». №39. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0