Сёння стаў вядомы склад журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У яе ўвайшлі 8 чалавек. Гэта:
Уладзімер Арлоў — паэт, празаік, гісторык;
Ігар Бабкоў — празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014;
Малгажата Бухалік — перакладчыца;
Адам Глобус — празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2013;
Ганна Кісліцына — літаратуразнаўца, літаратурны крытык;
Андрэй Федарэнка — празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2012;
Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, літаратурны крытык;
Ганна Янкута — літаратурны крытык, перакладчыца.
Новымі людзьмі ў спісе сталі Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ігар Бабкоў і Ганна Янкута. У параўнанні з мінулым годам яны замянілі Альгерда Бахарэвіча, Барыса Пятровіча, Андрэя Хадановіча, Валянціна Акудовіча і Адама Паморскага. Засталіся ў журы Уладзімір Арлоў, Ціхан Чарнякевіч і Малгажата Бухалік.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца за найлепшую кнігу прозы за год на беларускай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму вызначаную польскім «Ідэя Банк».





