Рэцэпт з кнігі «Літоўская кухарка»:
Распусціць 40 гр дрожджаў ў шклянцы цёплага малака, узбіць з 1 кг мукі і паставіць, каб падышло цеста. Потым пакласці ў цеста 200 гр сметанковага масла, трохі пасаліць і дадаць столькі малака, каб цеста было як на булкі.
Добра вымесіць цеста, браць па кавалачку і раскачваць на дошцы ў доўгія, тонкія палачкі. Пакласці іх на бляху, а калі падыдуць, вышмараваць малаком, шчодра пасыпаць макам і парэзаць на кароткія палачкі.
Выпякаць у духоўцы. Калі падрумяняцца, адкрыць духоўку, каб «падыхалі».
0
0
0
0
0
0