Квіткі на канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, які адбудзецца 29 кастрычніка ў Палацы культуры ім. Шарко, амаль распрададзеныя.
Жадаючыя, трапіць на канцэрт яшчэ могуць набыць апошнія вольныя квіткі.
Зміцер Вайцюшкевіч – вядомы беларускі артыст, пачынаў як удзельнік гуртоў Палац, Kriwi. З 2001 года стварыў калектыў WZ-orkiestra з якім і выступае.
Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае з вядомымі беларускімі і замежнымі артыстамі.
Зміцер адзін з асноўных удзельнікаў супольных музычных праектаў: НАРОДНЫ АЛЬБОМ, Я НАРАДЗІЎСЯ ТУТ, СВЯТЫ ВЕЧАР і інш.
Нагадаем, што гэта будзе першы канцэрт артыста за апошнія 3 гады.
Улічваючы такі ажыятаж, арганізатары плануюць канцэрт Змітра Вайцюшкевіча праз месяц.
Для дзетак уваход бясплатны!
Даведкі па тэлефоне +375 29 6490888, квіткі ад 100 000 да 150 000.





