ВІТАЮ, СПАДАРСТВА!
Зусім хутка адбудзецца ФІНAЛЬНЫ ТУР конкурса вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў “Музычны Форум’2007”.
У ім прымуць удзел наступныя канкурсанты:
• Яўгеній Гурыновіч
• Кацярына Меляшчэня
• Ганна Данілевіч
• Таццяна Дубоўская
• Aнжэла Рабчук
• Іван Чарнагалоў
• Кацярына Новікава
• Настасся Міклашэўская
Усе яны выканаюць па дзве песьні і ў дадатак прасьпяюць парамі (чатыры дуэта). Разам: 20 песень.
Гасцямі конкурса сёлета будзе рэп-гурт з Менску “Нестандартны Варыянт”. Яны выканаюць некалькі сваіх хітоў, сярод якіх прагучаць “ХОЛОД” і “НEПОСЛEДНEE СЛОВО”.
Імпрэза адбудзецца 26 сьнежня ў зале школы мастацтваў.
Пачатак а 18-ай.
ТАК!!!
Калі хто хоча падтрымаць “сваіх” канкурсантаў, зрабіце і прыносьце з сабою “ПЛAКАЦІКІ”!!! Так будзе весялей!
Aўтар і кіраўнік праекта Вячаслаў Ждановіч
“Музычны Форум’2007”, www.muzforum.org, [email protected]





