Delfi.lv

Delfi.lv

У бліжэйшыя суткі, 1 лістапада, пры павышаным фоне ціску да нас працягне паступаць вільготнае паветра з Балтыкі. Таму чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі згусціцца туман. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём +3.. +8°С.

2 і 3 лістапада надвор'е ў Беларусі пачнуць вызначаць цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.

2 лістапада, у нядзелю, воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, месцамі туман. Вецер паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -3.. + 4°С, па ўсходзе пры праясненнях да -7°С; максімальная днём +2.. + 9°С, у заходніх раёнах +10.. + 13°С.

3 лістапада, у панядзелак, воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 4°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -7°С;

максімальная днём +5.. + 11°С, у заходніх раёнах +12.. +13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?