Сяргей Маркаў |
Наколькі далёка зайшлі палітычныя перамовы паміж расійскім і беларускім прэзідэнтамі? У інтэрвію агенцтву БелаПАН расійскі палітолаг, дэпутат Дзяржаўнай думы ад партыі «Адзіная Расія» Сяргей Маркаў заявіў: Расія выступае за максімальна хуткае ўз’яднанне дзвюх краін. Але беларускі бок аказаўся незадаволены, па‑першае, расійскай грамадскай мадэллю, па‑другое, прапанаваным месцам Аляксандра Лукашэнкі ў аб’яднанай дзяржаве.
«Ён, вядома, хацеў бы быць прэзідэнтам вялікай аб’яднанай дзяржавы, і пры Ельцыне ў яго былі для гэтага ўсе рэальныя шанцы, — лічыць палітолаг. — Але пры Пуціне, пры Мядзведзеве такіх шанцаў у яго няма. Вядома, што яму прапаноўвалася і пасада прэм’ер‑міністра, і віцэ‑прэзідэнта, але гэта яго не задаволіла. Ён хацеў адначасова быць і прэм’ер‑міністрам, і віцэ‑прэзідэнтам, гэта значыць «паралельным прэзідэнтам». Але Масква не гатова пайсці на гэта. Так што гэтае пытанне засталося ў падвешаным стане».