Міністар абароны Беларусі прыбыў з трохдзённым візытам у краіну, што рыхтуецца адваяваць Карабах.

Леанід Мальцаў прыбыў з трохдзённым афіцыйным візітам у Баку па запрашэнні міністра абароны Азербайджана Сафара Абіева.

Паводле інфармацыі азербайджанскага інфармацыйнага агенцтва Трэнд, Л.Мальцаў правядзе сустрэчы з прэм'ер-міністрам, спікерам Мілі Меджліса (парламента), міністрам абароны, міністрам абароннай прамысловасці Азербайджанскай Рэспублікі.

Пасля сустрэчы з міністрам абароны Азербайджана С.Абіевым 18 снежня будзе падпісаны план двухбаковага супрацоўніцтва на 2008 год паміж міністэрствамі дзвюх краін.

Гадавы план супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Украіны быў падпісаны 17 снежня ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?