Моладзевая зборная Беларусі па хакеі не змагла вярнуць месца ў элітным дывізіёне, якое згубіла летась у Швэцыі.
На турнір у Рыгу каманда Андрэя Расолькі ехала галоўным фаварытам. Першыя матчы гэты статус пацьвердзілі, нашы хлопцы па чарзе перамаглі вугорцаў, французаў, славенцаў і брытанцаў. Тым часам гаспадары турніру спатыкнуліся на славенцах, што не магла ня радаваць.
Усё вырашаў апошні матч турніру. Беларусам для выхаду ў эліту можна было і прайграць у овэртайме, латышам была патрэбная толькі перамога.
Першы пэрыяд скончыўся безвынікова. У другім - лік адкрылі гаспадары, але амаль адразу Юры Елісеенка выраўняў лік – 1:1.
Апошні пэрыяд быў барацьбой нэрваў, у латышоў іх аказалася болей. За чатыры з паловай хвіліны да сырэны, яны выйшлі наперад. Пасьля закінулі яшчэ адну шайбу ў пустыя вароты – 1:3.
Павышэньня ў клясе давядзецца чакаць яшчэ цэлы год.