Новы гасцінічна‑дзелавы комплекс з’явіцца ў сталіцы. Яго пабудуюць на праспекце Незалежнасці.

Па словах спецыялістаў, новы будынак будзе вызначацца арыгінальнай архітэктурай і дызайнам, якія будуць гарманіраваць і дапаўняць Нацыянальную бібліятэку.

Комплекс стане шматфункцыянальным: у ім размесцяцца гасцініца, офісы, гандлёвыя залы і нават некалькі спартыўных пляцовак.

Яго пабудуюць на праспекце Незалежнасці. Паводдаль ад Нацыянальнай бібліятэкі ў бок выезду з горада . Пад будаўніцтва выдзелены чатыры гектары зямлі. Але маштабы не галоўная асаблівасць праекта.

Дызайн праекта распрацоўвала адно з вядучых архітэктурных бюро не толькі Германіі, але і Еўропы. Заказчык будаўніцтва, ён жа галоўны інвестар — буйная іранская фірма. Па словах яе прадстаўнікоў, пабудаваць хочуць не столькі хутка, колькі якасна. Выкарыстоўваць плануюць самыя сучасныя будаўнічыя матэрыялы.

На прэзентацыі вялікую ўвагу надаюць эканоміі рэсурсаў. Гавораць, гэта будзе спецыяльны энергаэканамічны будынак.

Перспектыва комплексу з вышыні птушынага палёту. Форма ў выглядзе літары «Ю», дзве вежы — 20 і 15 паверхаў адпаведна, і гэта не лічачы падземных узроўняў (пад кожнай вежай іх таксама будзе некалькі). Адна з вежаў — гэта пяцізоркавая гасцініца, другая — офісныя памяшканні. На даху паміж імі на ўзроўні ляснога масіва, які будзе суседнічаць з комплексам, зробяць паркавую зону. Плануецца, што спецыяльны пераход злучыць комплекс са станцыяй метро «Усход», а пешаходны бульвар — з Нацыянальнай бібліятэкай.

Тое, што шклянога ў архітэктуры шмат і колер у знешнім афармленні ўсё больш светла‑зялёны, не выпадкова. Дызайн праекта, па задумцы, павінен гарманіраваць, па‑першае, з Нацыянальнай бібліятэкай, па‑другое, з прыродным ландшафтам. Але пра тэрміны будаўніцтва гавораць пакуль асцярожна. Адно ўжо відавочна: узвядзенне новага комплексу пачнуць ужо ў наступным годзе, а кошт будаўніцтва — не менш чым 100 мільёнаў долараў.

Паводле АТН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0