Чарговы «Тыдзень беларускай кухні» пройдзе ў рэстаранах і кафэ Мінска з 10 па 16 лістапада, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
У кулінарнай акцыі прымуць удзел 85 аб'ектаў грамадскага харчавання беларускай сталіцы.
Як нагадалі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, асноўнае правіла «Тыдня беларускай кухні» - адзіная рэцэптура і цэны. Падчас акцыі кафэ і рэстараны прапануюць сваім наведвальнікам пакаштаваць
салату «Белавежская пушча» коштам Br45 тыс., поліўку грыбную (Br25 тыс.), бужаніну з кіслай капустай і грыбамі (Br95 тыс.), Зразы курыныя «Па-віленску» (Br65 тыс.), морс ягадны з вішні і журавін (Br15 тыс.)
Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў Мінску па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і пры падтрымцы грамадскага аб'яднання беларускіх кухароў «Суполкаю кухараў». Папярэднія кулінарныя акцыі прайшлі ў верасні і снежні 2013 года, а таксама ў лютым, сакавіку і жніўні 2014-га.