Цяпер — справа за глядацкім галасаваньнем — 21 сьнежня ў 21:45 (час менскі) на БТ і на тэлеканале «Беларусь‑ТВ» у простым этэры выступяць паўфіналісты «Эўрафэсту». Пасьля гэтага конкурсу будуць вызначаны тры прэтэндэнты на паездку на «Эўравізію». Ці будзе сярод іх «Палац» залежыць шмат у чым ад гледачоў.
«Заклікаю ўсіх падтрымаць нашу песьню «Кола Млына» хоць бы з той прычыны, што яна — адзіная сярод астатніх выкананая на беларускай мове», — кажа лідэр «Палацу» Алег Хаменка.
Музыка прызнаецца, што на перамогу ў «Эўрафэсьце» ён ня надта спадзяецца, але мяркуе, што ў тройку фіналістаў трапіць больш чым рэальна.
20 сьнежня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб’ёўка, дзе будзе вызначана ў якой чарзе будуць выступаць паўфіналісты. А 21 сьнежня ў жывым этэры ўсе выканаўцы выступяць пад фанаграму «мінус адзін». Журы падчас канцэрту будзе знаходзіцца ў іншай студыі і назіраць за ўсім па тэлевізары.
Галасаваньне тэлегледачоў пачнецца адразу ж па сканчэньні выступаў усіх удзельнікаў. Кожны зможа аддаць свой голас за ўпадабанага выканаўцу. Для гэтага трэба патэлефанаваць на нумар 8‑803‑100‑03‑ХХ (апошнія лічбы — нумар выканаўцы — ад 01 да 15). Званок будзе бясплатным.
Калі станецца так, што выканаўца набярэ па выніках глядацкага галасаваньня найбольшую колькасьць галасоў, але яго ў ліку двух фіналістаў не назаве журы, то ён будзе трэцім ўдзельнікам фіналу. Такім чынам, будзе абрана два альбо тры выканаўцы для ўдзелу ў фінале «Эўрафэсту».
Gunesh — «I Can’t Live without You»
Аксана Кавалеўская — «Всегда одна»
Анна [Шаркунова]& Герман [Цітоў] — «Мы будем первые»
Віктар Пшанічны — «Baby Blue»
Dali — «Silver Sky»
Litesound — «Do You Believe»
PinCode — «You Can»
The Champions — «Drive Me Crazy»
«Палац» — «Кола Млына»
«По глазам» — «Девочка трехтысячных лет»
Катрын — «Follow Me»
Лена Валошына — «That’s All I Feel»
«Sкандал» — «Everybody»
Руслан Аляхно — «Hasta la Vista»
Юлія Гусева — «Maybe