Крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі распачалі супраць актывістаў «Маладога Фронту» Андруся Цянюты ў Гомелі, Кірылы Атаманчыка ў Жлобіне і Арсеня Ягорчанкі ў Сьветлагорску.

Сьледчыя дапыталі шмат моладзевых актывістаў,правялі ператрусы на кватэрах маладафронтаўцаў, а праз два месяцы, у лістападзе, заявілі, што справы спыненыя.

Пра тое, што днямі аднавілі крымінальныя справы, стала вядома пасьля таго, як Андрусь Цянюта патэлефанаваў сьледчаму і запытаў, чаму яму не вяртаюць кампутар, які забралі міліцыянты ў часе ператрусу.

Справы аднавілі напярэдадні суду над актывістам «Маладога фронту» Артурам Фінькевічам. Справамі супраць гомельскіх рэгіянальных актывістаў распачаўся ўжо другі дзясятак крымінальных спраў супраць «маладафронтаўцаў».

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0