Як даўно ты пісаў лісты Дзеду Марозу? А калі апошні раз загадваў жаданьне на Новы год? Ці верыш ты ў цуд?
ЯНЫ — пішуць. ЯНЫ — загадваюць.
І ЯНЫ — ВЕРАЦЬ!
У дзіцячым інтэрнаце ў мястэчку Станькава, што каля Мінску, жыве 135 добрых і шчырых фантазёраў. Ванечка, напрыклад, марыць стаць прадаўцом марожанага, каб самому яго заўсёды есьці. Арцёмка часта бачыць у снах цягнік сіняга колеру. Магчыма, ён стане машыністам. А Лерачка хоча быць настаўніцай, яна вучыць лялек і мядзьведзіка чытаць…
І ўсе яны вераць, што менавіта пад Новы год адбудзецца цуд.
25 сьнежня мы ладзім сьвята для гэтых дзетак. Едзем у інтэрнат з падарункамі і добрымі памкненьнямі.
Ты можаш далучыцца: падараваць кніжку ці складанку, мячык ці каляровыя алоўкі, ці напісаць ліст. Патрэбна проста ўвага.
Зрабі СВОЙ падарунак дзіцяці
І перадай яго каардынатарам да 24 сьнежня.
Кантакты: Адар’я (029) 588‑17‑41, [email protected], Наста (029)8657388, [email protected]





