21 лістапада Генасамблея ААН ухваліла рэзалюцыю, якая заклікае да барацьбы з гераізацыяй нацызму і іншымі формамі расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і нецярпімасці. Дакумент быў прадстаўлены Расіяй, яго падтрымалі 115 з 193 краін-членаў ААН. Супраць рэзалюцыі выступілі Канада, ЗША і Украіна. 55 дэлегацый, у прыватнасці краіны ЕС, ад галасавання ўстрымаліся.

Украінскі дыпламат Андрэй Цымбалюк патлумачыў, што Кіеў асуджае праявы нацызму, неанацызму і іншых таталітарных ідэалогій. Аднак Украіна не можа падтрымаць рэзалюцыю да таго часу, пакуль «сталінізм і неасталінізму не будуць асуджацца ў роўнай ступені, як і нацызм».

Рэзалюцыі спраць расізму прымаецца ў ААН штогод. Напрыклад, у лістападзе 2013 года за дакумент прагаласавалі 126 дзяржаў. Супраць таксама выказаліся тры краіны - ЗША, Канада і Палау. Украіна апынулася сярод 50 тых, хто ўстрымаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0